Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяргей Касьцян: “Масква выконвае патрабаваньні Эўразьвязу”


Альгерд Невяроўскі, Менск Рашэньне “Газпрому” скараціць на 45% пастаўкі газу ў Беларусь з 3 жніўня камэнтуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян:

“Масква выконвае патрабаваньні Эўрапейскага Зьвязу, выказаныя яшчэ ў сакавіку 2006 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Тады прадстаўнік Эўразьвязу сказаў, што ім Масква дапаможа эканамічна задушыць Лукашэнку. Вось гэта яны й выконваюць. Мы рыхтаваліся да гэтага, і мы падрыхтаваны. Думаю, што вытрымаем”.
XS
SM
MD
LG