Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: “Пачынаецца наступны этап расейскай палітыкі загнаньня Лукашэнкі ў лузу”


Альгерд Невяроўскі, Менск Рашэньне “Газпраму” скараціць на 45% пастаўкі газу ў Беларусь камэнтуе лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Пачынаецца наступны этап расейскай палітыкі загнаньня Лукашэнкі ў більярдную лузу. Цяпер для Расеі, для Крамля Лукашэнка ёсьць адначасова і аб’ектам і інструмэнтам эканамічнага падпарадкаваньня сабе Беларусі. Яны прагматычна вядуць гэтую лінію. У гэтай сытуацыі адзіным выйсьцем для Беларусі было б тэрміновае выкананьне ўмоў Эўрапейскага зьвязу і падключэньне да эўрапейскіх праграм энэргетычнай бясьпекі, інвэстыцыяў, тэхналёгій і г.д. Але ў рэальнасьці мы бачым зусім іншую карціну. Яны садзяць нас і нашых дзяцей за тое, што мы – за незалежнасьць”.
XS
SM
MD
LG