Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наша, па-вашаму, лепшае


Радыё Свабода

Дзірак у Інтэрнэце няма, але ёсьць статыстыка.

Да дзірак у да-інтэрнэтавы век зачытвалі самвыдат, дэфіцытныя раманы і часопісы на дрэннай паперы. У бібліятэках тады выбіралі самыя зачытаныя кнігі – і не памыляліся.

Інтэрнэт – як турызм: помнікі ня зношваюцца ад таго, што на іх глядзяць. Наведнікі свабодыкропкаорг, як сябры ў незнаёмым горадзе, заўсёды параяць – там найлепшае кафэ, а гэта найноўшы музэй, адведайце той тэатар, а тут можна пераначаваць...

Мы, журналісты, штодня з дапамогай Google-Analytics аналізуем, што прыцягнула ўвагу чытачоў, робім высновы з гэтага штодзённага, штотыднёвага, штомесячнага тайнага галасаваньня нашай аўдыторыі.

Цяпер праца вашай выбарчай камісіі і падлік вашых галасоў, шаноўныя грамадзяне беларускага Інтэрнэту, будуць заўсёды навідавоку – і, спадзяемся, дапамогуць у падарожжах па нашым сайце.

Дзякуй за кампанію!

Аляксандар Лукашук Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG