Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскага актывіста аштрафавалі за налепку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенца Сьцяпана Сьвідэрскага аштрафавалі на чатыры базавыя велічыні – 124 тысячы рублёў -- за “парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня”. У рашэньні адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні гаворыцца: Сьвідэрскі 9 чэрвеня прыклеіў на вуліцы адну налепку, зьмест якой накіраваны супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы.

Малады актывіст атрымаў сёньня рашэньне адміністрацыйнай камісіі поштай. Сам ён на паседжаньні не прысутнічаў: быў у Польшчы. Сьцяпан Сьвідэрскі навучаецца ў Гданьску па праграме імя Кастуся Каліноўскага.

Глядзі таксама:

На студэнта-каліноўца склалі пратакол
XS
SM
MD
LG