Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: пастаўкі газу ў Беларусь скароцяцца на 45 працэнтаў


Радыё Свабода 45 працэнтаў -- на столькі з 3 жніўня “Газпром” скарачае пастаўкі газу ў Беларусь. "Сутачны аб`ём паставак газу ў Беларусь згодна з кантрактам будзе скарочаны прапарцыйна фактычнай аплаце – на 45%, пачынаючы з 10.00 3 жніўня", – гаворыцца ў прэсавым рэлізе «Газпрома».

Паводле «Газпрома» пастаўкі скарачаюцца "у сувязі з невыкананьнем абавязаньняў па аплаце газу, пастаўленага ў першым паўгодзьдзі 2007 года і адсутнасьцю гарантый аплаты".

Дамовай ад 31 сьнежня 2006 году паміж «Белтрансгазам» і «Газпромам» была вызначаная цана расейскага газу пры пастаўках у 2007 годзе – 100 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Пры гэтым, згодна з кантрактам, беларускі бок у першым паўгодзьдзі 2007 года аплачваў 55% паставак газу, з умовай пагашэньня астатняй сумы да 23 ліпеня і пераходу на 100-адсоткавую аплату паставак з 1 ліпеня.

У "Газпроме" заяўляюць, што адтэрміноўка плацяжу ў студзені–чэрвені 2007 года склала 456,16 мільёны даляраў. У парушэньне дзейнага кантракту, падкрэсьліваюць у расейскай кампаніі, “Беларусь не ажыцьцявіла плацяжы і не прадставіла ніякіх гарантый іх ажыцьцяўленьня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG