Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: ТБМ ушануе памяць Валянціна Ермаловіча і Зьмітра Жылуновіча


Радыё Свабода, Магілёў Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы зьбіраецца ўсталяваць у Магілёве помныя знакі грамадзкаму дзеячу Валянціну Ермаловічу ды пісьменьніку Цішку Гартнаму (Зьмітру Жылуновічу).

Вядомы ў Магілёве актор Валянцін Ермаловіч, брат гісторыка Міколы Ермаловіча, памёр 22 сьнежня 2004 году. Пры канцы 80-х ён быў адным з заснавальнікаў і кіраўніком магілёўскага аддзяленьня “Мартыралёгу Беларусі”.

Грамадзкія актывісты прапануюць ушанаваць памяць Валянціна Ермаловіча ўсталяваньнем помнай дошкі на доме, дзе ён жыў. Выдаткі на выраб знаку актывісты бяруць на сябе, а ў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры просяць дазволу і спрыяньня.

Помнікам пісьменьніку, кіраўніку першага ўраду савецкай Беларусі Цішку Гартнаму плянуецца азначыць сымбалічнае месца яго пахаваньня, непадалёк ад магілёўскай псыхіятрычнай лякарні. Дарэчы, прыкладнае месца пахаваньня знайшоў Валянцін Ермаловіч. У 1989 годзе на гэтым месцы з ініцыятывы адраджэнскіх арганізацыяў зьявіўся помны знак. Сёлета 4 лістапада спаўняецца 120 год з дня наражэньня Цішкі Гартнага.

• Магілёў: паклон памяці Цішкі Гартнага, 11.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG