Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Станіслаў Багданкевіч


Радыё Свабода 2 жніўня, ад 08.30 да 09.30 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць Станіслаў Багданкевіч.

Ён доктар эканамічных навук, прафэсар. У 1991-1995 гадах быў старшынём праўленьня Нацыянальнага банку. Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў 1995-2000 гадах, зараз – ганаровы старшыня. Жанаты, мае трох сыноў.

Што тычыцца сёньняшняга беларуска-расейскага паліўнага канфлікту, Станіслаў Багданкевіч кажа:

"Дэкляраваныя Менскам і Масквой інтэграцыйныя намеры ніяк не падмацоўваюцца рэальнай практыкай. Абодва бакі парушаюць дадзеныя імі абавязацельствы ў найгалоўнейшай справе, словы пра будаўніцтва так званай саюзнай дзяржавы застаюцца пустой рыторыкай."

Пытаньні Cтаніславу Багданкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).

Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Багданкевічам
XS
SM
MD
LG