Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць ПКБ”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня а 14-й гадзіне Вярхоўны суд Беларусі працягне разгляд пазову Міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў Беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон учора папрасіў суд прыпыніць дзейнасьць ПКБ на максымальна дазвольны заканадаўствам тэрмін – 6 месяцаў. Ён ставіць у віну партыі сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў заканадаўства: удзел у стварэньні Саюзу левых партыяў, устаноўчы зьезд якога праходзіў па-за межамі Беларусі (у Чарнігаве), а таксама падачу ў Міністэрства “непраўдзівай інфармацыі пра асабовы колькасны склад партыі”.

Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін і сакратар ЦК Алена Скрыган адзначылі, што ўстаноўчая канфэрэнцыя Саюзу левых партыяў прайшла паўторна – на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца быццам бы непраўдзівай інфармацыі, дык яны падалі шэраг дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што асобныя парушэньні ўжо выпраўленыя, а некаторых парушэньняў насамрэч нават ня было.

З гэтай нагоды сёньня Алена Скрыган сказала Радыё Свабода:

“На ўсе пытаньні, якія ўчора ўздымаў у судзе спадар Харытон, міністэрства юстыцыі атрымала нашы канкрэтныя і абгрунтаваныя адказы. І з нашага пункту гледжаньня, у суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць партыі”.



Даведка. ПКБ - "Партыя камуністаў беларуская" створана ў 1991 годзе, зарэгістравана ў траўні 1992 году. Лідэр партыі Сяргей Калякін быў кіраўніком перадвыбарчага штабу экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.



• Дзейнасьць ПКБ можа быць прыпыненая, 31.07.2007
XS
SM
MD
LG