Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Онлайн Свабоды: Хадановіч запускае "дурку"</B>


Радыё Свабода На сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Андрэем Хадановічам. Тэкст можна прачытаць тут – svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Перакладае з ангельскай, францускай, польскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы», «Лісты з-пад коўдры», «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», «From Belarus with Love», «Сто лі100ў на tut.by». Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце БДУ. Таксама выкладае ў ліцэі імя Коласа і ў Беларускім калегіюме. Займаецца інтэлектуальнымі гульнямі кшталту «Што? Дзе? Калі?». Жыве ў Менску.

31 жніўня выступам Андрэя Хадановіча закончыўся ў Брне фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня", прысьвечаны сёлета Беларусі.

“Я заўсёды меў наіўную, можа, крыху анахранічную веру ў словы, сабраныя ў пэўным добрым парадку, у іх здольнасьць на нешта ўплываць у сьвеце, дзе месца для словаў застаецца ўсё меней і меней. Мне цікава, ці здольныя літаратура, паэзія па-ранейшаму аб''ядноўваць людзей, нягледзячы на розьніцу ў мовах, якімі яны карыстаюцца, ці здольная паэзія па-ранейшаму пасьпяхова пераадольваць гэтыя бар''еры, ці здольны месяц добра арганізаванага фэстывалю зьмяніць нешта ў стаўленьні чэхаў да беларускай культуры. Думаю, месяц таму пра нас яны ведалі досыць мала, мне цікава: ці сталі яны ведаць болей, а галоўнае – ці хочацца ім дазнацца яшчэ больш?”
XS
SM
MD
LG