Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 31 ліпеня


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На сайце Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: “Судзьдзя абвясьціў пастанову: Уладзімер Шульжыцкі прызнаны вінаватым у хуліганстве (выходзіў з пад’езду і нецэнзурна лаяўся). Аднак... згодна нормаў працэсуальна-адміністрацыйнага кодэксу, справа была спынена ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня грамадзяніна да адказнасьці: мінула больш за тры месяцы ад пачатку разгляду гэтага адміністрацыйнага "парушэньня". Аднак у такім разе ўчарашняга суда ўвогуле не павінна было адбыцца».

На форумах парталу актыўна камэнтуюць паведамленьне пра тое, што Офіс Прадстаўніка АБСЭ ў справах свабоды СМІ Міклаша Харашці падрыхтаваў сьпіс краін, якія практыкуюць цэнзуру ў Інтэрнэце, і Беларусь ўключаная ў гэты сьпіс. Між тым беларускае Міністэрства замежных справаў заявіла, што «усё становіцца на свае месцы пры азнаямленьні з тэкстам дакладу М.Харашці, дзе няма ня тое што ніякака "сьпісу", але нават якока бы там ні было згадваньня Беларусі».

Але гэта не спыніла дыскусію. warmwood піша: “А абмежаваньне па коштах (у 100 разой кошты большыя ў параўнаньні з суседнімі краінамі) доступу насельніцтва ў сетку Інтэрнэту — ці не цэнзура гэта?»

ashu: “На жаль, МЗС мае рацыю: няма там пра цэнзуру ў Інтэрнэце ў Беларусі. Канешне, не лічыць жа цэнзурай блякіроўку сайтаў «Партызана», «Хартыі''97» і інш. падчас выбараў. Цэнзура — гэта праверка і дазаваная інфа. А тут цалкам адрубаюць».

Al-07: “А я ня зьдзіўлены, што МЗС ня ведае, што адбываецца ва ўласнай краіне, альбо ведае, але па-майстэрску выконвае ролю Нязнайкі».

У якіх умовах у Беларусі адбываюцца канцэрты рок-музыкі, добра ілюструе паведамленьне пра інцыдэнт на канцэрце групы «Океан Эльзы», што адбыўся 28 ліпеня ў Горадні. Інфармацыя збмешчана на Аб''яднанай грамадзянскай партыі: «Супрацоўнікі спэцназу жорстка зьбілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму зь лідэраў моладзевай структуры АГП — «Маладыя дэмакраты». Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевых актывістаўв разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і паднялі яго над натоўпам».

ant1killer ва ўласным абвясьціў пра пачатак акцыі, мэта якой у тым, што “кожны тыдзень будуць абірацца лепшыя допісы з усёй беларускай блёгасферы. Спасылка на гэты допіс будзе заўсёды ў першым допісе ў гэтым ЖЖ. Выглядаць яна будзе як банэр "Акцыя". Партнэрамі гэтага пачынаньня выступаюць блог pozirk.org, блогеры marushka, antusha і god-of-modesty.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG