Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – вынікі "Месяца аўтарскага чытаньня" беларускай літаратуры ў Брне


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру Свабоды будзе адзін з арганізатараў удзелу беларускіх аўтараў у літаратурным фэстывалі "Месяц аўтарскага чытаньня", што завяршаецца сёньня ў чэскім гарадзе Брно, Сяргей Сматрычэнка.

Людзі на вуліцах Гомеля скажуць, чым блізкія Беларусь і Чэхія?

У "Начных досьледах" – пра тое, дзе маладыя беларускія літаратары могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? Адначасова жыхары Менску выкажуцца, каго з маладых беларускіх літаратараў яны ведаюць?

Апрача таго слова на разьвітаньне з выдатным кінарэжысэрам Мікелянджэла Антаніёні, які памёр у Італіі, і працяг тэмы пра разбурэньне старых будынкаў Горадні – сёньня навукоўцы з Акадэміі навук прыехалі ў Горадню рабіць іх экспэртызу.

Пра свае ўражаньні ад выступу на літаратурным фэстывалі ў чэскім горадзе Брно раскажа паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповяд пра гомельскі фол-рок гурт "Бан Жвірба", а ў "Начной чытанцы" -- вершы Ігара Бабкова.

Пасьля 23-й гадзіны – перадача "Падарожжа Свабоды" – пра вёску Зялёны Бор Талачынскага раёну, перадача "Беларускае замежжа" пра Аляксандра Янкоўскага, беларуса з Бэльгіі, які чакае цяпер у Літве вырашэньне пытаньня аб яго экстрадыцыі ў Беларусь, агляд лістоў слухачоў "Свабоды" і "Вольная студыя"– гутарка з кіраўніком Беларускай Музычнай Альтэрнаты Віталём Супрановічам.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры Свабоды і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG