Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вясна” зноў спрабуе зарэгістравацца


Алесь Дашчынскі, Менск Група беларускіх праваабаронцаў падала сёньня дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Усе яны раней працавалі ў аднайменным праваабарончым цэнтры.

Нагадаем: праваабарончы цэнтар “Вясна” быў зарэгістраваны ў 1999 годзе. Аднак Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі, у 2003 годзе зьліквідаваў “Вясну”.

Кіраўнік зачыненага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі лічыць тое рашэньне ўладаў палітычным:

“Гэта быў палітычны заказ на зьнішчэньне праваабарончай арганізацыі ў кантэксьце перасьледу соцень і соцень няўрадавых арганізацый.

На канфэрэнцыі АБСЭ ў Вене прадстаўнік Мінюсту Алег Сьліжэўскі сказаў: а хто вам перашкаджае падаць дакумэнты на рэгістрацыю зноў?!

Мы скарысталіся з такіх слоў спадара Сьліжэўскага. Копію дакумэнтаў аб рэгістрацыі мы перадалі ўчора ў офіс АБСЭ ў Менску, каб офіс змог таксама паназіраць, якім чынам будзе рухацца рэгістрацыя грамадзкага аб’яднаньня “Вясна”.
XS
SM
MD
LG