Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты вярнулі газэты, канфіскаваныя 25 сакавіка


Радыё Свабода Начальнік аддзелу прафіляктыкі і правапарадку Ленінскай управы міліцыі Магілёву Юры Кірыловіч вярнуў рэдактару незалежнай газэты “Магілёўскі час” Ганьне Ільіной 70 асобнікаў першага нумару выданьня.

Іх канфіскавалі міліцыянты падчас распаўсюджаньня яшчэ 25 сакавіка. Тады ж міліцыянты паведамілі Ганьне Ільіной, што далейшы лёс канфіскаваных газэт вырашыць суд.

Не дачакаўшыся суду, у траўні рэдактар напісала заяву, каб ёй вярнулі газэты як асабістыя рэчы. І толькі ўчора ёй іх вярнулі. Ніякіх тлумачэньняў міліцыянты не далі.

• Магілёў: міліцыянты перапынілі мітынг , 25.03.2007
XS
SM
MD
LG