Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду: "Гэта ж у мільёнаў людзей забіраюць ільготы, лекі і ўсё-ўсё!"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 31 ліпеня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Алесь Жалонь: “Чаму “Свабода” нічога ня кажа пра пазбаўленьне ільготаў?! Усе, пачынаючы ад навучэнцаў і заканчваючы “ліквідатарамі,” пэнсіянэрамі будуць пазбаўленыя іх. У “Народнай газэце” надрукавана на тым тыдні. Чаму гэты артыкул не абмяркоўваюць?! Гэта ж у мільёнаў людзей забіраюць ільготы, лекі і ўсё-ўсё! Чаму не абмяркоўваецца гэта, а толькі іншыя непатрэбныя тэмы?!”

Спадар: “Надоечы ў Менску адбыўся аўкцыён. З малатка ішлі кватэры коштам 300 мільёнаў. На аўкцыён прыйшло каля 300 чалавек. У Беларусі пры 10 мільённым насельніцтве 3 мільёны асабістых легкавых аўтамабіляў зарэгістравана ў людзей. Пабудаваныя сотні тысяч маёнткаў трохпавярховых, адкрытыя сотні тысяч крамаў, шапікаў і іншых гандлёвых кропак, у якіх тавараў на мільёны. І ўсё гэта ў беларускай дзяржаве. Апазыцыянэры ўсё плачуць, што Беларусь даведзена да жабрацтва. Няхай тыя, хто плачуць, адкрыюць вочы, агледзяцца. Няўжо мы такія жабракі, як яны плачуць?! Я думаю, Маёрчык, Вы не прыцісьнеце мой званок?”

Алесь Харытон, Краснае: “Добры дзень, шаноўныя! Я ў чарговы раз разьюшаны Вашым паўторам. Недарэчнай, дрэннай для Вашай перадачы фразай пра гэты “палітычны аргазм”. Нейкі стары ляпнуў са злосьці Вам, і Вы каторы ўжо месяц гэта паўтараеце. Калі ласка, фільтруйце такія словы. Ня трэба гэта для Вашай перадачы. Я зь вялікім задавальненьнем слухаю Вас, але гэтыя рэчы выводзяць мяне зь сябе. Калі ласка, выкіньце гэта, зрабіце для мяне хаця б гэта добрае”.
XS
SM
MD
LG