Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Дзейнасьць ПКБ можа быць прыпыненая


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разглядае пазоў Міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін.

Міністэрства просіць прыпыніць дзейнасьць партыі, якая лічыць сябе палітычнай апазыцыяй. Дзейнае заканадаўства дапускае такую магчымасьць тэрмінам да шасьці месяцаў.

Мінюст ставіць у віну ПКБ сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў заканадаўства. Найперш -- удзел партыі ў стварэньні Саюзу левых партыяў, устаноўчы зьезд якога праходзіў па-за межамі Беларусі (у Чарнігаве), а таксама падачу ў міністэрства “непраўдзівай інфармацыі пра асабісты колькасны склад партыі”.

Даведка. ПКБ - "Партыя камуністаў беларуская" створаная ў 1991 годзе. Лідэр партыі Сяргей Калякін быў кіраўніком перадвыбарчага штабу экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

• “Саюз левых сілаў” судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі , 10.04.2007
XS
SM
MD
LG