Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Улада сама робіць з апанэнтаў праціўнікаў”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 31 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Вольная Беларусь” на гэтым тыдні 1917 году паведамляе: “Керэнскі падаў заступаючаму мейсцэ прэм’ер-міністра Некрасаву такі ліст: “Дзеля немагчымасьці, ні гледзячы на усе мае стараньня, каб папоўніць склад Часовага Ураду, каб ён мог быць дапасаваны да надзвычайнага мамэнту, перажываемаго цяпер Расіей, я не магу больш адпаведаць перад Дзяржаваю і дзеля гэтага прашу Часовы Урад звольніць мяне ад усіх службаў, мною займаемых”... Часовы Урад пастанавіў дымісіі (адстаўкі) Керэнскаму не даваць і прасіць яго забраць назад сваю заяву”.

“Чырвоная змена”, год 1957. Газэта піша: “Яшчэ вясной кожны піонер Абчугскай сярэдняй школы Крупскага раёна абавязаўся ў гонар 40-й гадавіны Вялікага Кастрычніка вырасціць для роднай школы па аднаму трусу, назбіраць і здаць у нарыхтоўчы ларок не менш 10 кілограмаў металалому. Узятыя абавязацельствы паспяхова выконваюцца. Піонерская арганізацыя школы здала дзяржаве 2 тоны 200 кілограмаў металалому. Многія вучні вырошчваюць трусоў дома, а таксама даглядаюць 33 трусы, якія ёсць у школе. (Акрамя таго, на палях калгаса імя ХХ з’езда КПСС школьнікі вырошчваюць 3,5 гектара кукурузы)”.

На старонках “Народнай волі” ў 1997 годзе Аляксандар Фядута адгукаецца на арышт здымачнай групы ОРТ: “Улада сама робіць з апанэнтаў праціўнікаў... а потым яшчэ даказвае, што гэта журналісты вінаватыя. Мы ж усяго толькі люстэркі, у якія вам часам здараецца зірнуць... І калі падбароддзе зарасло шчацінаю ці твар перакасіла, дык пры чым тут Павал Шарамет? Ён жа ўсяго толькі заплутаў — і то ў раёне мяжы, а не паміж адчуваньнем уласнай годнасьці, неабходнасьцю выкананьня журналісцкага абавязку і страхам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG