“На абсалютна бяскрыўдную і ня масавую акцыю робіцца зьверская мабілізацыя. Па-першае, гэта жаданьне выслужыцца любога старога ці новага сілавога начальства. Другое, гэта сьведчыць пра панічны страх Лукашэнкі страціць кантроль хоць над калівам, хоць над мілімэтрам беларускай тэрыторыі. Па-трэцяе, хаця можа быць гэта й не апошняе, нежаданьне дзяліцца манаполіяй на тлумачэньне слова “сувэрэнітэт”. Яго мае права тлумачыць толькі Лукашэнка праз генералісімускія мундзіры, праз савецкае сьвяткаваньне 3 ліпеня, праз выпустошваньне cапраўднага зьместу паняцьця незалежнасьць”.
Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка пра арышты моладзевых актывістаў.
Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка пра арышты моладзевых актывістаў.