Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьця Начной Свабоды – мастачка Тацяна Козік</B>


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру Свабоды будзе полацкая мастачка Тацяна Козік. У апытаньні людзі на вуліцах Менску людзі скажуць, як яны ўяўляюць сабе творчага чалавека?

У "Начных досьледах" – пра разьвіцьцё дзіцячага і аматарскага футболу ў Беларусі. Жыхары Менску выкажуцца, які спорт беларусам лепей разьвіваць: футбол ці хакей? Спартовую тэму завершыць расповед пра перамогу зборнай Іраку ў Кубку Азіі.

Беларускія кінакрытыкі ацэняць спадчыну клясыка сусьветнага кіно Інгмара Бергмана, які памёр у Швэцыі.

Пра свае ўражаньні ад выступу на літаратурным фэстывалі ў чэскім горадзе Брно раскажа гомельская пісьменьніца Югася Каляда.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповяд пра гомельскі фол-рок гурт "Бан Жвірба", а ў "Начной чытанцы" – вершы Ігара Бабкова.

Пасьля 23-й гадзіны – перадача "Праскі акцэнт", пра стаўленьне ўлады і апазыцыі да 17-й гадавіны прыняцьця "Дэклярацыі аб сувэрэнітэце БССР" разважаюць Аляксандар Фядута, Віталь Цыганкоў, Алесь Чобат. І перадача "Дом літаратара", у якой літаратурныя крытыкі выказваюцца асобу і творчасьць Янкі Брыля.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры Свабоды і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG