Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Яраслаў Грышчэня асуджаны на 15 сутак арышту


Любоў Лунёва, Менск Ленінскі раённы суд Менску асудзіў сябра незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Яраслава Грышчэню на 15 сутак арышту за "нецэнзурную лаянку".

Хлопца затрымалі 27 ліпеня прэвэнтыўна на падыходзе да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку знайшлі некалькі ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Зараз Заводзкі раённы суд разглядае аналягічную справу моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячоркі.
XS
SM
MD
LG