Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкі футбольны трэнэр прыбыў у Менск зь зімовымі рэчамі


Радыё Свабода Сёньня на выканкаме Беларускай фэдэрацыі футболу маюць афіцыйна зацьвердзіць новага настаўніка нацыянальнай зборнай. Учора ў Менск зь вялікай валізкай зімовых рэчаў прыбыў галоўны кандыдат на пасаду 59-гадовы Бэрнд Штангэ. Разам са Штангэ таксама зь зімовымі рэчамі прыбыў ягоны меркаваны намесьнік Гаральд Ірмшэр.

Як лічыць Штангэ, незалежна ад няўдалых гульняў у адборачным туры чэмпіянату Эўропы, беларуская зборная ўсё ж мае вялікі патэнцыял. Згодна з кантрактам, новы трэнэр мае прывесьці каманду да высокіх вынікаў на чэмпіянаце сьвету 2010 ў Паўднёвай Афрыцы.

У размове зь нямецкім выданьнем Neues Deutschland Штангэ сказаў: “Падобныя складаныя задачы я атрымліваў у часе маёй працы трэнэрам нацыянальнай зборнай ГДР. Нават у Іраку ціск быў не такім моцным”.

• Кіраваць беларускай футбольнай зборнай жадаюць два немцы, 26.07.2007
XS
SM
MD
LG