Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Суздальцаў : “Расея патрабуе за крэдыт акцыі лепшых прадпрыемстваў”


Уладзімер Глод, Менск Паводле расейскіх інфармацыйных агенцтваў, перамовы паміж прэм’ер-міністрамі Беларусі і Расеі Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым , якія сёньня адбыліся ў Маскве, не дадалі яснасьці ў магчымую выдачу крэдыту для Беларусі.

Так, агенцтва РосБалт падае словы Міхаіла Фрадкова, які адзначыў, што “пытаньні супрацоўніцтва ў фінансавай і нафтагазавай сфэрах складаныя і адным махам не рашаюцца”.

Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што затрымка, паводле ягонай інфармацыі, адбываецца таму, што расейскі бок за крэдыт патрабуе разьлічыцца акцыямі найбольш вядомых беларускіх прадпрыемстваў: “Калі гарантыі даюцца ў выглядзе акцыяў прадпрыемстваў, ніякай гаворкі пра рэструктурызацыю запазычанасьці ўжо быць ня можа. Акцыі перадаюцца на рынак, аўкцыён, біржу і прадаюцца”.

• Урады Расеі і Беларусі будуць “выраўноўваць дачыненьні”, 30.07.2007
XS
SM
MD
LG