Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: запішы дзіця ў беларускую клясу!


Сяргей Астраўцоў, Горадня Рух “За свабоду” пачаў распаўсюджваць у Горадні ўлёткі сярод бацькоў будучых школьнікаў з заклікам запісваць дзяцей у беларускія клясы.

Гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай школы ўдалося дамовіцца з уладамі, што ў трох гімназіях і трох школах дазволяць сёлета адкрыць першыя беларускія клясы. Але з умовай паступленьня заяў ад бацькоў.

Летась такая дамова нічога не дала. Цяпер сытуацыя паўтараецца: да апошняга часу паступіла толькі адна заява. Таму й зьявілася ўлётка, у якой зазначана: “Беларуская мова – гэта мова эліты і багатых людзей!”, яна – “мова будучыні”.

Аўтары ўлёткі абапіраюцца на гэткія аргумэнты: самая дарагая рэкляма ўсясьветна вядомых фірмаў на рынку краіны робіцца па-беларуску, сёлета на дванаццаць тысяч павялічылася лічба выпускнікоў, якія здавалі тэставаньне на беларускай мове. Пададзены таксама іншыя аргумэнты на карысьць навучаньня школьнікаў па-беларуску.
XS
SM
MD
LG