Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Інгмар Бэргман


Радыё Свабода Памёр адзін з найвялікшых рэжысэраў сучаснасьці Інгмар Бэргман. Яму было 89 гадоў.

Усясьветную славу швэдзкаму рэжысэру Бэргману прынесьлі кінастужкі, пастаўленыя ў 1950 – 1960-я гады, – “Сунічная паляна”, “Сёмая пячатка”, Усьмешкі летняй ночы”, “Маўчаньне”.

У 1970 – 1980-я гады Бэргман стварае фільмы, якія сёньня лічацца кінаклясыкай, -- “Дакрананьне”, “Асеньняя саната”, “Сцэны зь сямейнага жыцьця”, “З жыцьця марыянэтак”, “Зьмяінае яйка”, “Фані і Аляксандар”.

Акрамя таго, Інгмар Бэргман працаваў як рэжысэр драматычнага і опэрнага тэатраў.
XS
SM
MD
LG