Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: штраф за разбурэньне помніка архітэктуры – 930 тысяч рублёў


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Магілёву прыняла да разгляду пазоў гарадзкога аддзелу культуры супраць прыватнага прадпрымальніка Аляксея Абарыны. Бізнэсоўца абвінавачваюць у парушэньні закону “Аб захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны”.

У ходзе рэстаўрацыйных работ, якія замаўляў прадпрымальнік, разбураны адзін з самых старых будынкаў Магілёву. Ад помніка архітэктуры XVIII стагодзьдзя застаўся толькі фасад.

За зьнішчэньне помніка бізнэсоўцу пагражае штраф да 930-ці тысяч рублёў. Акрамя таго, ён абавязаны адбудаваць дакладную копію будынку, узьведзенага ў 1790 годзе.

• Магілёў: ад помніка архітэктуры застаўся толькі фасад , 25 07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG