Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Урады Расеі і Беларусі будуць “выраўноўваць дачыненьні”


Уладзімер Глод, Менск У Маскве завяршыліся перамовы паміж кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расеі – Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым.

Паводле беларускага прэм’ер-міністра, яны дамовіліся “выраўноўваць гандлёва-эканамічныя дачыненьні”. Гэта зьвязана з тым, што сёлета гандлёвы дэфіцыт Беларусі з Расеяй расьце як ніколі хутка. Прынамсі, за першую палову году ён дасягнуў амаль двух мільярдаў даляраў.

Што тычыцца рашэньня адносна крэдыту, якога Беларусь просіць у Расеі, дык пра гэта пакуль не паведамляецца.

У мінулую пятніцу міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што папярэдне расейскі ўрад даў згоду на крэдыт, і гэта будзе аформлена як папраўка да дзейнага бюджэту Расейскай Фэдэрацыі. Папраўка зацьвярджаецца Дзяржаўнай Думай, таму гэта адбудзецца не раней за восень.

• Беларускі і расейскі прэм’еры абмяркоўваюць магчымасьць крэдыту , 30.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG