Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі і расейскі прэм’еры абмяркоўваюць магчымасьць крэдыту


Уладзімер Глод, Менск Сёньня прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі з рабочым візытам знаходзіцца ў Маскве. Адбываюцца перамовы з расейскім калегам Міхаілам Фрадковым.

Паводле прэсавай службы расейскага прэм’ера, у цэнтры перамоваў –“пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма дзяржавамі, а таксама пытаньні супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры”.

Беларусь хоча атрымаць ад Расеі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. А расейскія СМІ пісалі, што Беларусь нават прасіла 2 мільярды даляраў. Беларускі ўрад абгрунтоўвае просьбу тым, што ад пачатку году памер аплаты за расейскі газ узрос удвая і таму патрэбныя грошы, каб прыстасавацца да новай сытуацыі.

Аналітыкі адзначаюць, што ў Маскве таксама пойдзе размова і пра запазычанасьць Беларусі “Газпрому”, якая ўжо дасягнула 500 мільёнаў даляраў.

• Урад Расеі папярэдне ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі , 27.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG