Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня судзяць актывістаў моладзевага руху


Любоў Лунёва, Менск У судах гораду Менску адбываюцца суды над актывістамі моладзевага апазыцыйнага руху, якіх затрымала міліцыя 27 ліпеня -- у Дзень незалежнасьці.

Сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну Менску. Хлопца затрымалі 27 ліпеня прэвэнтыўна на падыходзе да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку знайшлі некалькі ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі.

Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку затрымалі на вуліцы Мясьнікова, калі ён ішоў на плошчу Незалежнасьці. Яго адвезьлі ў міліцыю Заводзкага раёну. 10 знойдзеных улётак сталі падставай для складаньня пратаколу.

Трое сутак да суду хлопцаў трымаюць у турме на вуліцы Акрэсьціна.

Разам 17 моладзевых актывістаў знаходзяцца за кратамі. Сярод іх -- Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Аляксей Шэін, Аляксандар Чарнышоў, Валянцін Сакалоўскі ды іншыя. Усіх іх затрымалі напярэдадні акцыі 27 ліпеня. Палову зь іх абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

Сяржук Клюеў знаходзіцца ў інфэкцыйным шпіталі. Ён атруціўся турэмнай ежай.
XS
SM
MD
LG