Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літаратурным фэстывалі ў Брне “хуліганіў” Сяргей Прылуцкі


Ганна Соўсь, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Сяргей Прылуцкі зь Берасьця.

Соўсь: “Якое вашае ўражаньне ад фэстывалю ў Брне, ад чэскай публікі?”

Прылуцкі: "Увогуле ад Чэхіі заўсёды вельмі добрыя ўражаньні. Вельмі прыгожы горад, краіна, людзі. Як я ўжо гаварыў, адказваючы на пытаньні, вельмі дзіўна бачыць, што людзі амаль што ня паляць на вуліцах і амаль што ня п''юць піва на вуліцах...”

Соўсь: “Гэтак вы, адказваючы на пытаньні, вызначылі розьніцу паміж Менскам і Брном. А што да іншых адрозьненьняў...”

Прылуцкі: “Я не заўважыў, бо і там, і там вельмі прыязныя людзі. Як для мяне, то я вельмі свабодна пачуваюся і ў Менску, і ў Брне”.

Соўсь: “Сяргей, як паставілася чэская публіка да некаторых вашых “хуліганскіх твораў”, дзе вы выкарыстоўвалі нецэнзурную лексыку?”

Прылуцкі: “З усьмешкамі. Я так зразумеў, што ў некаторых месцах, можа быць, і хавалі нейкія свае эмоцыі. Але нейкіх адмоўных рэакцыяў я не заўважыў".

Соўсь: "Якое пытаньне вас найбольш зацікавіла?"

Прылуцкі: "Цікавае было пытаньне пра хуліганства, наколькі ўвогуле гэта папулярна ў Беларусі. Гэта складанае пытаньне наконт папулярнасьці, бо фактычна гэтыя рэчы выходзяць толькі ў інтэрнэце, і ў інтэрнэт-прасторы чытаюцца і абмяркоўваюцца. Усё роўна людзі нейкім чынам абменьваюцца, перадаюць адзін аднаму гэтыя тэксты. Ёсьць пэўная колькасьць аўтараў, тая ж баба Броня, якія карыстаюцца даволі вялікай папулярнасьцю. Нягледзячы на тое, што ў бабы Броні няма ніводнай кніжкі, але гэта вельмі папулярны пэрсанаж у Беларусі і нават за яе межамі”.

Соўсь: "У вас рыхтуецца да выданьня першая кніга паэзіі. Калі яна выйдзе?"

Прылуцкі: "Калі ўсё будзе добра, то спадзяюся, што ў верасьні ці кастрычніку выйдзе ў "Бібліятэцы "Дзеяслова".

Сяргей Прылуцкі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Берасьці, там і жыве. Паэт, празаік, перакладчык, трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў, ладжанага Беларускім ПЭН-Цэнтрам, удзельнік шэрагу літаратурных фэстываляў на радзіме і ў замежжы (Украіна, Літва, Польшча). Беларускім аматарам паэзіі вядомы таксама ў іншай іпастасі – Сярожы Пістончыка, "рэальнага пацана з кілбаснага цэху". Вершы Сяргея Прылуцкага выходзілі ў пэрыядычным друку, перакладзены на некалькі эўрапейскіх моваў. Да выданьня рыхтуецца першая кніга ягонай паэзіі. Андрэй Хадановіч назваў яго “выдатным паэтам зь ярка выражанымі хуліганскімі схільнасьцямі” (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Югася Каляда, пазаўтра – Андрэй Хадановіч

М.Андрасюк: “З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш...”, 28.07.2007 Міра Лукша: “Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску – важнае”, 27.07.2007 Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы", 26.07.2007 Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 21.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG