Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: затрыманы радыяактыўны вагон, які накіроўваўся ў Беларусь


Радыё Свабода Ва ўкраінскам памежным горадзе Чоп Закарпацкай вобласьці затрыманы вагон з рудой, радыяцыйны фон якой ўтрая перавышаў норму. Паводле мытнай службы, грузавы цягнік прыбыў на міжнародны пункт пропуску "Дружба" з Вугоршчыны.

Экалягічная праверка выявіла, што радыяцыйны фон аднаго з вагонаў утрая перавышае норму. Згодна з дакумэнтамі, у вагоне знаходзілася руда цырконія, якую транзытам перавозілі праз Украіну ў Беларусь. У часе праверкі высьветлілася, што ў суправаджальных дакумэнтах няма пацьверджаньня таго, што Беларусь сапраўды гатовая прыняць груз. Пасьля гэтага вагон з рудой вярнулі ў Вугоршчыну, паведамляе ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Дэталі інцыдэнту высьвятляюць кампэтэнтныя ворганы.

Улетку 2003 году на чыгуначнай станцыі Калінкавічы Гомельскай вобласьці быў затрыманы вагон, у якім зафіксаванае радыяактыўнае выпраменьваньне перавышала дапусьцімую норму. Радыяактыўны груз накіроўваўся з Украіны ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG