Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ назвала Беларусь адным з найбольш жорсткіх цэнзараў у Інтэрнэце


Радыё Свабода У адмысловай справаздачы АБСЭ, агучанай у пятніцу ў Вене, выказваецца заклапочанасьць у зьвязку з ростам дзяржаўнага кантролю над Інтэрнэтам.

Сярод краінаў, якія найбольш жорстка перасьледуюць свабоду слова ў сеціве, называюцца Кітай, Іран, Маляйзія, Грузія, Казахстан, Судан і Беларусь.

“Нядаўнія захады супраць свабоды слова на Інтэрнэце ў шэрагу краінаў нагадваюць, зь якой палёгкай некаторыя рэжымы, як дэмакратычныя, так і дыктатарскія, спрабуюць заглушыць меркаваньні, зь якімі яны нязгодныя, якія ім не да спадобы і якіх яны баяцца.

Пакуль не зьявіўся Інтэрнэт, нідзе і ніколі нельга было выказвацца так свабодна”, гаворыцца ў справаздачы АБСЭ. “Але ў той жа час мы бачым, як хутка распаўсюджваецца цэнзура ў Інтэрнэце”.

Як абысьці інтэрнэт-цэнзуру?, 27.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG