Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: пікет у абарону Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў зладзіла пікет у абарону вядомага палітыка Аляксандра Казуліна.

Агулам у пікеце бралі ўдзел 15 чалавек. Яны прыйшлі на пляц перад Гарадзкім палацам культуры, дзе адбывалася акцыя, з расьцяжкамі, партрэтамі зьняволенага палітыка, плякатамі і нацыянальнымі сьцягамі.

Пікет ладзіўся па ўсім пэрымэтры пляцу. Удзельнікі акцыі зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна, а таксама раздавалі мінакам матэрыялы, прысьвечаныя лёсу беларускіх палітвязьняў.

Пікет быў дазволены гарадзкімі ўладамі і доўжыўся 2 гадзіны.

Пікет за вызваленьне А.Казуліна, Наваполацак, 28 ліпеня 2007 г.

 Пікет за вызваленьне А.Казуліна, Наваполацак, 28 ліпеня 2007 г.

Пікет за вызваленьне А.Казуліна, Наваполацак, 28 ліпеня 2007 г.
XS
SM
MD
LG