Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына ад імя Эўразьвязу заклікала да вызваленьня затрыманых актывістаў


Радыё Свабода Амбасада Славаччыны ў Менску распаўсюдзіла сёньня заяву, у якой на правах мясцовага старшыні прадстаўніцтва Эўразьвязу патрабуе вызваленьня моладзевых актывістаў, затрыманых напярэдадні ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

“Менскае Старшынства Эўрапейскага Звязу выказвае сваю сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з арыштамі моладзевых актывістаў (Паўла Севярынца, Аляксея Шэіна, Аляксея Чарнышова, Валянціна Сакалоўскага, Сяргея Клюева і іншых) за распаўсюджваньне запрашэньняў ад імя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сьвяткаваньне 27 ліпеня 2007 году гадавіны Дэклярацыі незалежнасьці Беларусі.

Мясцовае Старшынства ЭЗ бачыць у нападках на моладзевых актывістаў, якія абараняюць канстытуцыйныя правы беларускіх грамадзянаў, парушэньне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь.

Мясцовае Старшынства ЭЗ заклікае да неадкладнага вызваленьня затрыманых палітычных актывістаў, а таксама іншых палітычных вязняў у Беларусі”, гаворыцца ў заяве.
XS
SM
MD
LG