Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі папярэдне ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі


Радыё Свабода Урад Расеі папярэдне ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі на аплату паставак расейскага газу. Пра гэта сёньня ва Уладзівастоку заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, перадае “РИА новости”. Аляксей Кудрын не агучыў суму крэдыту. Беларусь разьлічвае атрымаць ад Расеі 1,5 мільярда даляраў.

Паводле Кудрына, канчатковае рашэньне будзе прымаць урад у выглядзе паправак у бюджэт. Цяпер ідзе разгляд умоваў прадастаўленьня крэдыту, уключна з сумай пазыкі. Міністар не ўдакладніў, у якія тэрміны можа быць прынятае рашэньне.

Днямі ў інтэрвію “Свабодзе” эканаміст Аляксандар Чубрык сказаў пра значэньне расейскага крэдыту для Беларусі:

“Калі ўкласьці гэтыя грошы ў энэргетыку, то відавочна, што эканамічны эфэкт будзе большы, чым нейкія некалькі адсоткаў, якія трэба будзе заплаціць паводле гэтага крэдыту. Гэта першы і самы малы аргумэнт у падтрымку таго, што гэтыя грошы Беларусі патрэбныя. Уявіце сабе: Беларусь атрымлівае паўтара мільярды даляраў. Гэтага дастаткова, каб сплаціць увесь дадатковы энэргетычны дэфіцыт у параўнаньні зь мінулым годам. Мы ў гэтым годзе на паўтара мільярды даляраў павінны будзем больш заплаціць за газ, за нафту, скажам так, гэта такая дадатковая праблема для нашай эканомікі. Дык гэтых грошай хопіць, каб проста разьлічыцца па гэтых рахунках за газ і нафту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG