Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень незалежнасьці ў Менску: хроніка падзеяў


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Менску адбыліся вулічныя акцыі з нагоды Дня Незалежнасьці. Міліцыянты ў форме і ў цывільным затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня. Амаль усіх прэвэнтыўна затрыманых удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці на гэты час адпусьцілі. 27 ліпеня 1990 году дэпутаты Вярхоўнага Савету прынялі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь і да 1996 году гэты дзень адзначаўся як дзяржаўнае сьвята.

Затрыманьні пачаліся на пачатку першай акцыі, якая мусіла адбыцца а 16 гадзіне на плошчы Незалежнасьці. Міліцыянты перакрылі выхад з мэтро на плошчу. Людзям не дазвалялі выходзіць і з падземнага гораду.

Людзей, якія здолелі прыйсьці да Чырвонага касьцёлу, спэцназаўцы выціснулі ў бок вуліцы Бэрсана. На плошчы Незалежнасьці за Домам ураду і за будынкам Міністэрства адукацыі стаялі 14 аўтобусаў і 6 аўтазакаў.

А 5-й вечара людзі прыйшлі да помніка Янку Купалу, каб ушанаваць памяць паэта. Плянавалася, што людзі ўскладуць кветкі і прачытаюць вершы. Але адразу пасьля ўскладаньня кветак спэцназаўцы абкружылі ўдзельнікаў, а потым, утварыўшы “жывы калідор”, выціснулі людзей на вуліцу Багдановіча.

Невядома дакладная колькасьць затрыманых. Людзі называюць розныя лічбы – да некалькі дзесяткаў чалавек. Актывіста партыі БНФ Франака Вячорку затрымалі на вуліцы Мясьнікова і адвезьлі ў міліцыю Заводзкага раёну. У яго знайшлі 10 улётак з заклікам удзельнічаць у вулічных мерапрыемствах 27 ліпеня. Гэта стала падставай для абвінавачаньня ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Да суду Франака Вячорку будуць трымаць у турме на вуліцы Акрэсьціна.

У міліцыю Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі затрыманых намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывістку “Маладога фронту” Людмілу Атакулаву і Меляшкевічаў Гану і Юрася. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі.

У міліцыю Ленінскага раёну Менску адвезьлі 9 чалавек. На актывіста “Маладога фронту”Яраслава Грышчэню, супраць якога распачата крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, міліцыянты склалі пратакол за распаўсюд улётак. Астатніх адпусьцілі.

Некалькі чалавек адвезьлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну. Некаторых адпускалі праз паўгадзіны пасьля затрыманьня.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Дзень незалежнасьці, Менск, 27 ліпеня 2007 г.

Онлайн-рэпартаж зь Менску 27.07.2007 Дзень Незалежнасьці ў Менску – фотарэпартаж 27.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG