Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: месячнік пратэсту скончыўся, збор подпісаў працягваецца


Радыё Свабода 27 ліпеня ў Наваполацку завяршыўся месячнік пратэсту супраць ліквідацыі льготаў сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянаў. Штодня, пачынаючы ад 27 чэрвеня, грамадзкія актывісты ладзілі пікеты, патрабуючы вяртаньня адабраных льготаў.

Цягам месяца зьбіраліся подпісы пад патрабаваньнем вярнуць льготы пэнсіянэрам, донарам і чарнобыльцам. Паводле аднаго з арганізатараў акцыі, Валера Шаўчэнкі, на сёньняшні дзень пад адозваю падпісаліся блізу 2 тысячаў навапалачанаў.

Валер Шаўчэнка паведаміў нашаму Радыё, што збор подпісаў супраць скасаваньня льготаў будзе працягнуты. На дадзены момант “падпісная кампанія” разгарнулася на буйных наваполацкіх прадпрыемствах, у прыватнасьці, на ААТ “Палімір”.

Сёньня грамадзкія актывісты апошні раз сабраліся ля Гарадзкога палацу культуры, дзе адбывалася акцыя, і апошні раз зладзілі пэрформанс пахаваньня і адпяваньня льготаў. Адбыўся таксама імправізаваны мітынг, на якім Валер Шаўчэнка з жалем казаў пра тое, што скасаваньне льготаў не атрымала адэкватнай ацэнкі з боку апазыцыі, і што пры адпаведнай арганізацыі “можна было б сабраць ня меней мільёну подпісаў”.

Пахаваньне льготаў, Наваполацак, 27 ліпеня 2007

Пахаваньне льготаў, Наваполацак, 27 ліпеня 2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG