Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць”


Альгерд Невяроўскі, Менск Пра дату 27 ліпеня ў беларускай гісторыі і пра паводзіны цяперашняй улады ў адносінах да прадстаўнікоў апазыцыі гавораць кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка, ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец і адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Гэта вельмі важная дата зь юрыдычнага гледзішча. Была заканадаўча замацаваная сувэрэннасьць, тады яшчэ БССР. Быў 1990 год, фармальна яшчэ існаваў СССР. І гэта было той юрыдычнай падставай, якая дазволіла 25 жніўня 1991 году ператварыць фармальны сувэрэнітэт у рэальную незалежнасьць”.

Карэспандэнт: “Чаму сёньня і напярэдадні 27 ліпеня так сабе паводзяць улады?”

Вячорка: “Відавочна, яны хочуць мець манаполію на трактоўку сувэрэнітэту. І гэтую трактоўку мы пабачылі 3 ліпеня ва ўсіх гэтых парадах і шоў у савецкім стылі. Для іх савецкая спадчына, сувэрэнітэт і незалежнасьць спалучальныя, а для нас не. Па-першае, гэта ідэалягічнае супрацьстаяньне, а па-другое, яны хочуць гэтымі ірацыянальнымі рэпрэсіямі папярэдзіць перад восеньню ўсіх нас – вось, маўляў, што будзе, калі вы асьмеліцеся ладзіць масавыя акцыі”.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец:

Скрабец: “Для мяне гэты дзень зьвязаны з тым, што наша краіна ступіла на шлях незалежнасьці. За што змагалася наша інтэлігенцыя. На мой погляд, гэта адбылося менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе”.

Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч:

Статкевіч: “Сёньня дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Па-другое мы цяпер сьвяткуем 125-годзьдзе з дня нараджэньня ідэоляга беларускай незалежнасьці, нашага песьняра Янкі Купалы. Я думаў, што ў дзень прыняцьця Дэклярацыі якраз было б да месца ўшанаваць памяць нашага нацыянальнага генія і ідэоляга незалежнасьці. А сёньняшняя акцыя не плянавалася масавай”.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч:

Міхалевіч: “Гэтая акцыя важная, таму што ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусь атрымала сваю незалежнасьць. А паводзіны міліцыі звычайныя. Яны не даюць нічога зрабіць, не даюць ускласьці кветкі. Лукашэнка цяпер хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць. Хаця ўсе ведаюць, што незалежнасьці дамагаўся Беларускі народны фронт. І што менавіта наша партыя і апазыцыя БНФ у парлямэнце 12-га скліканьня дасягнула гэтай незалежнасьці”.

Васіль Быкаў: “Апазыцыя БНФ зрабіла гераічны ўчынак – дамаглася сувэрэннасьці”, 27.07.2007 М.Дземянцей: “Дэклярацыя была прынятая з маёй ініцыятывы”, 27.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG