Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск Суд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на 10 сутак.

Зьмітра затрымалі 26 ліпеня, калі ён ішоў з Дому правасудзьдзя на прыпынак грамадзкага транспарту. Хлопца абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Пратрымаўшы яго да вечара ў міліцыі, Зьмітра адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна.

Сёньня Зьмітра таксама трымалі ўвесь дзень у судзе Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя разглядала справу некалькі гадзінаў.

Прысуд – 10 сутак арышту – быў абвешчаны толькі ў 19.40.

Зьміцер стаў 15-м па ліку актывістам, арыштаваным напярэдадні Дня Незалежнасьці.

Зьмітра Хведарука дзень трымалі ў судзе, 27.07.2007
XS
SM
MD
LG