Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: у актывіста канфіскавалі 109 асобнікаў газэты “Наш Магілёў”


Радыё Свабода У грамадзкага актывіста Сяргея Гуркова канфіскавалі 109 асобнікаў незалежнай газэты “Наш Магілёў”. Спэцыяльны выпуск выданьня прысьвечаны Дню прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Міліцыянты паведамілі, што канфіскаваную газэту перададуць у аддзел ідэалягічнай работы Магілёўскага гарвыканкаму. У аддзеле павінны правесьці экспэртызу на прадмет наяўнасьці ў выданьні супрацьзаконных публікацыяў.

Сяргея Гуркова затрымалі падчас распаўсюджаньня грамадзкімі актывістамі незалежных выданьняў “Наш Магілёў”, “Выбар” ды “Магілёўскі час”. Актывіст прабыў у пастарунку каля двух гадзінаў. Затрыманьне міліцыянты патлумачылі неабходнасьцю спраўдзіць ягоную асобу.

Магілёў: затрыманы Сяргей Гуркоў, 27.07.2007

Сяргей Гуркоў (на пярэднім пляне) распаўсюджвае “Наш Магілёў
Сяргей Гуркоў (на пярэднім пляне) распаўсюджвае “Наш Магілёў”

 Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў распаўсюджваюць газэту “Магілёўскі час”, Магілёў
Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў распаўсюджваюць газэту “Магілёўскі час”

Маёр Паркоў (справа) спрабуе затрымаць актывіста Ігара Каваленку за распаўсюджваньне друкаванай выданьняў
Маёр Паркоў (справа) спрабуе затрымаць актывіста Ігара Каваленку за распаўсюджваньне друкаванай выданьняў

Магілёўскія незалежныя выданьні
Выданьні, якія сёньня распаўсюджвалі ў Магілёве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG