Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць начнога эфіру – паэт Андрэй Адамовіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе паэт Андрэй Адамовіч, чые творы на гэтым тыдні гучаць у нашай "Начной чытанцы".

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра ўплыў Інтэрнэту на дзяцей і падлеткаў, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, ці кантралююць яны, як карыстаюцца Інтэрнэтам іх дзеці.

Мы таксама раскажам пра майткі з выявай Чэ Гевары, якія выпусьціла Салігорская фабрыка "Купалінка", а жыхары Наваполацку адкажуць на пытаньне, чый партрэт яны зьмясьцілі б на майткі.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гурт "Жыгімонт Ваза", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Андрэя Адамовіча.

Пасьля 23-й гадзіны – адказы Станіслава Шушкевіча на пытаньні слухачоў “Свабоды”, у "Экспэртызе Свабоды” былы міністар працы Аляксандр Сасноў і былы начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Пласкавіцкі разважаюць пра кадравую палітыку Аляксандра Лукашэнкі, а таксама прагучыць падарожжа “Свабоды” ў вёску Дубок Астравецкага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG