Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку таксама “рэстаўрацыя”, з дазволу міністэрства культуры


Сяргей Астраўцоў, Наваградак Фотарэпартаж

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Тут, на пагорку, паводле вядомай легенды, быў пахаваны сам Міндоўг з залатым пасадам. Частка сярэдзіны “гары Міндоўга” выкапаная, магчыма, шукалі сьлядоў вядомае магілы…

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Выгляд з гары Міндоўга на Фарны касьцёл і разваліны замкавай вежы. Гадоў пятнаццаць таму над ёй зрабілі паветку, каб не разбуралася. З таго часу не знайшлося грошай для кансэрвацыі, і сама павець пад уплывам дажджоў пачарнела. Дарэчы, Фарны касьцёл перабудаваны з храма пачатку ХІV стагодзьдзя, у якім Ягайла браў шлюб з Соф’яй Гальшанскай.

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Група маладых каталіцкіх манашак накіроўваецца ў Фарны касьцёл.

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Ад гатэлю “Эўропа” засталася крушня. На яго месцы яміна, побач гурба цэглы з разбуранай камяніцы і каменьне. Рабочых альбо будаўнічай тэхнікі няма. Пашпарт аб’екту сьведчыць, што гэта “рэканструкцыя з прыстасаваньнем пад гатэль “Эўропа” з рэстаранам гісторыка-культурных каштоўнасьцяў ХVІІІ-ХІХ стагодзьдзяў — будынкаў на вул.Замкавай” (указаны таксама нумар суседняга дому). Дарэчы, камяніца гэтая была ўключана ў “Збор помнікаў Беларусі”. Мне даводзілася ў ёй бываць, выглядала яна знутры ня горш за іншыя старыя дамы. Паводле наваградцаў, калісьці гэта быў менавіта гатэль “Эўропа”. Але вось яна зьнішчана з дазволу міністэрства культуры. Заказчыкам і падрадчыкам у адной асобе зьяўляецца сталічная фірма “Эльвіра”.

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Барысаглебская царква, помнік архітэктуры ХІІ-ХVІІ стагодзьдзяў. Храм захаваў элемэнты готыкі.

Наваградак, “рэстаўрацыя-разбурэньне” помнікаў архітэктуры, 27 ліпеня 2007 г.

Прыкладам сапраўднай рэстаўрацыі застаецца ў Наваградку адно Дом-музэй Адама Міцкевіча. Выканала яе вядомая польская фірма “Будзімэкс”. Па яе паслугі ўлады больш не зьвяртаюцца.
XS
SM
MD
LG