Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Pоpuli: гарадзенцы — пра сувэрэнітэт сваёй краіны


Сяргей Астраўцоў, Горадня Якое значэньне мела, на вашую думку, прыняцьце 27 ліпеня 1990 году Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР?

Слухаць:



Малады спадар: “Мне цяжка адказаць, я над гэтым не задумваўся, нават пра дэклярацыю ня ведаю нічога. Незалежнай не бывае краіны, усё роўна ад кагосьці хтосьці залежыць заўжды. Эканамічна мы, канечне, можна сказаць, у глыбокай задніцы. Што будзе далей — невядома”.

Малады спадар: “Я пажадаў бы быць прасьцейшай самой рэспубліцы. Калі будзеш прасьцейшым, іншыя пацягнуцца: трэба, каб быў свабодны ўезд-выезд у іншыя краіны — у нашыя суседнія, то бок, у заходнія. Усё астатняе мяне ў Беларусі задавальняе”.

Сталы спадар: “Прыняцьце дэклярацыі аб сувэрэнітэце — гэта вельмі важны момант у жыцьці ўсёй краіны, гэта вялікі момант. Адзінае, што хацелася б усё ж такі сябраваць з братамі славянамі, а не замыкацца ў сабе. Сябраваць трэба з Расеяй, з Украінай, з усімі славянамі. З Польшчай таксама, яны блізкія нам, хаця і шкоднічаюць”.

Спадарыня: “Ці задавальняе мяне, што я жыву ў Беларусі? Канечне: я ж тут нарадзілася. А што гэта самастойная рэспубліка, гэта таксама мяне задавальняе. Але пакуль што яна яшчэ не зусім самастойная, мне здаецца”.

Спадар: “Я задаволены, што жыву ў сваёй рэспубліцы. А наконт дэклярацыі аб сувэрэнітэце што я магу сказаць? Я лічу, што ў нашай краіны ёсьць сувэрэнітэт. Але гэта паняцьце шматбаковае, і сувэрэнітэт наш ня мае ніякай цьвёрдай асновы”.

Спадар: “Я нячаста бываю ў Горадні. Я нарадзіўся тут, але жыву за мяжой. Кожны раз, калі прыяжджаю, візуальна нібыта ўсё мяняецца ў лепшы бок. Але размаўляўючы з народам, я бачу, што ня ўсе такія шчасьлівыя, як гэта вынікае з тэлебачаньня й цяперашняй прэсы. Таму што ёсьць вельмі вялікія нюансы і хібы. У Беларусі гэта не дэмакратыя, мне здаецца. Таму што існуюць прыкметы таталітарызму”.

Малады спадар: “Што я магу сказаць? У прынцыпе, я вельмі нават ганаруся, што мы цяпер жывем у асобнай дзяржаве і прытрымліваемся свайго сувэрэнітэту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG