Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмова ЗША фінансаваць Раду ААН па правах чалавека ня дасьць эфэкту?


Алена Струвэ, Менск Памочніца дзяржсакратара ЗША па справах міжнародных арганізацый Крыстэн Сільвэбэрг заявіла, што спыненьне фінансаваньня Злучанымі Штатамі Рады ААН па правах чалавека наўрад ці будзе мець нейкі эфэкт. Паводле прадстаўніцы Дзярждэпартамэнту, такі захад ніяк не адаб’ецца на дзейнасьці гэтага "сумнеўнага" органу.

У чэрвені з прапановай аб блякадзе фінансаваньня выступіла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Кангрэсмэны рэзка скрытыкавалі рашэньне Рады ААН пра спыненьне сталага маніторынгу выкананьня правоў чалавека ў Беларусі і на Кубе і выключэньне гэтых краінаў са сьпісу дзяржаваў, дзе існуюць праблемы ў галіне правоў чалавека.

Паколькі сёлета ЗША ужо выдаткавалі 3 мільёны даляраў на падтрымку гэтай праваахоўнай структуры ААН, кангрэсмэны прагаласавалі за адпаведную папраўку ў бюджэце 2008 году адносна забароны фінансаваньня Рады.

Паводле Крыстэн Сілвэбэрг, у Дзярждэпартамэнце падзяляюць крытыку кангрэсмэнаў на адрас стану правоў чалавека ў Беларусі і Кубе. “Аднак блякаваньне канкрэтнага фінансаваньня мала што зьменіць, паколькі Рада па правах чалавека фінансуецца з агульнага бюджэту ААН”, – заявіла памочніца Кандалізы Райс.

• ЗША адмовіліся фінансаваць Раду ААН па правах чалавека, 25.06.2006 • ЭЗ патлумачыў сваё стаўленьне да скасаваньня мандату ААН па Беларусі, 22.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG