Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перайсьці на новыя правілы артаграфіі і пунктуацыі хочуць у 2010 годзе


Уладзімер Глод, Менск Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў, якая рыхтуе законапраект “Аб правілах артаграфіі і пунктуацыі”, прапануе, каб закон уступіў у дзеяньне 1 верасьня 2010 году.

Мяркуецца, што законапраект у першым чытаньні вынясуць сёлета на восеньскую сэсію Палаты. А канчаткова (другое чытаньне, разгляд у Савеце Рэспублікі й падпісаньне кіраўніком дзяржавы) ён будзе прыняты да верасьня 2008 году.

Яшчэ два гады дэпутаты прапануюць аддаць “на вырашэньне ўсіх арганізацыйных пытаньняў ва ўжываньні новых правілаў”, – паведаміў старшыня камісіі Ўладзімер Здановіч.

Мовазнаўца Зьміцер Саўка з гэтай нагоды сказаў Радыё Свабода:

“Мая пазыцыя ад пачатку была адназначная: ніякія зьмены ў афіцыйны правапіс ня могуць уносіцца ва ўмовах, калі беларуская мова дэ-факта выгнаная з усіх афіцыйных сфэраў ужываньня — акрамя адукацыйнай.

Што да пераносу тэрмінаў. Законапраект у зьместавай частцы абсалютна не падрыхтаваны, супярэчлівы, фрагмэнтарны. Там ёсьць нават плягіят — пазьдзіраныя зь некаторых кніжак цэлыя фрагмэнты. І тое, што ў камісіі ёсьць людзі, дастаткова крытычна настаўленыя да зьместу праекту, якраз, як я думаю, змушае дэпутатаў да больш узважаных дзеяньняў — чым пазьней прыняць гэты праект”.

• Пётра Садоўскі: “Рэфармаваць правапіс у закрытым рэжыме немагчыма”, 21.07.2007 • Артаграфіі і пунктуацыі нададуць статус закону, 12.07.2007 • Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай артаграфіяй, 15.06.007
XS
SM
MD
LG