Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімера Шульжыцкага паўторна будуць судзіць за рэкляму "Свабоды"


Радыё Свабода Сёньня Смаргонскі суд перагледзіць сваё рашэньне ў адносінах да Ўладзімера Шульжыцкага.

Раней судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры. Судзьдзя вырашыў накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага не перагляд у Смаргонскі суд.

У траўні міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Супраць яго склалі пратакол за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.

Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня.

З гэтым рашэньнем на пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.

Падрабязнасьці - пазьней на нашым сайце і ў эфіры

• У Смаргоні апраўданы Ўладзімер Шульжыцкі, 05.06.2007 • Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 24.04.2007 • У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 • Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007
XS
SM
MD
LG