Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманыя грамадзкі актывіст і журналістка


Радыё Свабода Незалежную журналістку Ганну Ільіну і кіраўніка гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Стральцова затрымалі на месцы, дзе невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Ільіну і Стральцова зьвінавацілі ў тым, што яны без дазволу фатаграфавалі міліцыянтаў.

Праз тэлефон Ганна Ільіна паведаміла “Свабодзе”, што яны знаходзяцца ў Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва. Туды іх даставілі на загад начальніка аддзелу прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Юрыя Кірыловіча.

Бел-чырвона-белы сьцяг міліцыянты забралі з сабою.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG