Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў беларускай незалежнасьці


Радыё Свабода Мінулай ноччу бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на даху дома №41 па праспэкце Фрунзэ. У суседнім будынку пад нумарам 41А месьціцца Віцебская абласная ўправа Міністэрства ўнутраных справаў.

"Мне стала вядома, што недалёка ад абласной управы Міністэрства ўнутраных спраў, на даху пяціпавярховага жылога дому, залунаў сьцяг. Да яго прымацавана цыдулка наступнага зьместу: "Віншую ўсіх грамадзянаў Беларусі са сьвятам Незалежнасьці! Радзіма для нас – усё, мы без яе – нішто." Подпіс "Мірон", – паведаміў "Свабодзе" грамадзкі актывіст Барыс Хамайда.

Міронаў сьцяг лунаў над праспэктам усяго некалькі хвілін, бо яго амаль адразу заўважыў нехта з супрацоўнікаў міліцыі. На месца здарэньня зьехаліся некалькі патрульных міліцэйскіх аўтамабіляў, а таксама была выклікана пажарная машына з раскладной лесьвіцай. Бел-чырвона-белы сьцяг пад наглядам міліцыі зьнялі супрацоўнікі падразьдзяленьня Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў.

Міліцыянты таксама запісалі пашпартныя дадзеныя карэспандэнтаў незалежных СМІ, якія назіралі за падзеямі, ды перагледзелі іхныя асабістыя рэчы ў сумках. Найбольшую цікаўнасьць ахоўнікаў правапарадку выклікаў фотаапарат, а таксама наяўнасьць у пашпартах журналістаў польскіх візаў.

Сфатаграфаваць бел-чырвон-белы сьцяг карэспандэнтам так і не ўдалося.

• Мірон перайменаваў вуліцу ў гонар Уладзімера Плешчанкі, 26.07.2007 • Уначы ў Віцебску зьявіліся два бел-чырвона-белыя сьцягі з подпісам Мірона, 14.07.2007 • Мірон спусьціў па рацэ сьцяг да ўгодкаў Васіля Быкава, 19.06.2007 • Мірон вывесіў сьцяг да гадавіны сьмерці Ўладзімера Плешчанкі, 19.05.2007 • Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг на ўездзе ў Віцебск, 15.05.2007 • Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі, 26.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG