Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць сёньняшняга начнога эфіру Свабоды – Станіслаў Шушкевіч


Радыё Свабода Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, які раніцай адказаў на пытаньні нашых слухачоў.

Мы раскажам пра плянаваны ў Горадні рэфэрэндум у справе захаваньні гістарычных будынкаў, у "Начных досьледах" пагутарым пра тое, чаму павялічылася колькасьць кляшчоў у беларускіх лясах, і наколькі яны небясьпечныя. У нашым апытаньні людзі скажуць ці не баяцца яны з-за кляшчоў езьдзіць у лес. У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Жыгімонт Ваза", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Андрэя Адамовіча.

Пасьля 23-й гадзіны – падарожжа Свабоды ў вёску Козенкі Мазырскага раёну, у "Беларускай Атлянтыдзе" – пра тое, як стваралі Саюз мастакоў БССР, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Беларускім замежжы" – пра адукацыю ў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG