Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр гомельскай філіі РНЕ засуджаны на 6 месяцаў


Радыё Свабода 26-гадовы Міхаіл Якаўчук засуджаны да арышту на 6 месяцаў паводле абвінавачваньня ў “арганізацыі дзейнасьці незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня”.

Размова ідзе пра філію «Русского национального единства», радыкальнай шавіністычнай арганізацыі. Супраць Якаўчука і яшчэ аднаго гамельчука была распачатая крымінальная справа.

Гамельская ўправа КДБ паведамляе, што Якаўчук, атрымаўшы пракурорскае папярэджаньне аб недапушчальнасьці проціпраўных дзеяньняў, гэтую дзейнасьць не спыніў, а наўмысна працягваў: рабіў наглядную агітацыю, распаўсюджваў друкаваную прадукцыю, прывезеную з Расеі, спрабаваў уцягнуць у дзейнасьць арганізацыі жыхароў Гомеля.

Справа супраць паплечніка Міхаіла Якаўчука вылучаная ў асобную вытворчасьць, паколькі ён хаваецца ад крымінальнага перасьледу і абвешчаны ў вышук,–паведамляе "Інтэрфакс".

Раней паводле гэтага ж артыкула Крымінальнага кодэксу за арганізацыю дзейнасьці незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня былі засуджаныя актывісты “Партнэрства” і “Маладога Фронту”.

Дарэчы, крымінальная справа супраць кіраўнікоў шавіністычнай суполкі “Рускае нацыянальнае адзінства” была распачатая пасьля звароту дэмакратычных актывістаў у пракуратуру й рэгіянальную ўправу КДБ аб тым, што ў абласным цэнтры фасады муроў псуюцца нагляднай агітацыяй РНЕ.
XS
SM
MD
LG