Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве пачалі адбудоўваць гарадзкую ратушу


Радыё Свабода Сёньня на пляцоўцы, дзе да ліпеня 1957 году стаяла гарадзкая ратуша, будаўнікі пачалі капаць катлаван на падмурак. Да сярэдзіны жніўня абяцаюць пачаць узьвядзеньне сьценаў.

На пачатку ліпеня грамадзкія актывісты сабралі 1000 подпісаў за адбудову магілёўскай ратушы. 5 ліпеня старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў паабяцаў, што ратушу адбудуюць да 20 ліпеня 2008 году — да 51-й гадавіны яе зьнішчэньня.

Гэта ня першая спроба аднавіць Магілёўскую ратушу. Упершыню пра ейную адбудову пачалі гаварыць яшчэ ў 1975 годзе.

Напачатку 1990-х гадоў заклалі першую цагліну ў падмурак будучае ратушы. Неўзабаве будаўнічыя работы спыніліся. Цяпер за адбудову ратушы ўзяліся ізноў.

Магілёў, 26.07.2007. Будаўнікі капаюць катлаван для адноўленай ратушы. Будаўнікі капаюць яму пад фундамэнт для адноўленай ратушы. Магілёў, 26.07.2007. Будаўнікі капаюць катлаван для адноўленай ратушы. У катлаване відаць стары падмурак ратушы, зьнішчанай у 1957 годзе.
XS
SM
MD
LG