Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Хведарука трымаюць у міліцыі


Любоў Лунёва, Менск Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук ад 11-й гадзіны знаходзіцца ў міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ на вуліцы Сямашкі, калі хлопец ішоў да прыпынку грамадзкага транспарту ад Дому правасудзьдзя.

На Зьмітра склалі пратакол, але ў суд, як патрабуе заканадаўства, не павезьлі. У міліцыі “Свабодзе” паведамілі, што доўгі час ня могуць высьветліць асобу Зьмітра Хведарука. Адвакату ж хлопца казалі, што ў суд яго павязуць толькі заўтра, 27 ліпеня.

За кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца 14 актывістаў моладзевага руху. Яны ў судзе казалі, што лічаць гэтыя арышты прэвэнтыўнай мерай уладаў напярэдадні акцыі 27 ліпеня.
XS
SM
MD
LG